Міжнародны дзень роднай мовы
20.02.2026 Напярэдадні гэтага свята ў нашай школе прайшлі цікавыя і змястоўныя мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай даце.
Навучэнцы 3 класа разам са сваім настаўнікам, Ірынай Мікалаеўнай Марчук, падчас класнай гадзіны адзначылі, што наша беларуская мова не проста сродак зносін, а скарбніца народнай мудрасці, адлюстраванне нашай гісторыі, ключ да разумення саміх сябе і адзін аднаго. Дзеці чыталі вершы, дзяліцца любімымі прыказкамі і прымаўкамі, выказвалі сваё стаўленне да роднай мовы.
.jpg)
У шостых-семых класах прайшла гульня "Размаўляй са мной па-беларуску".
Дзеці з ахвотай і цікавасцю прынялі ўдзел у гульні, прадэманстравалі веданне роднай мовы, пазнаеміліся з новымі словамі. Таксама вучні папрацавалі і з беларускімі прыказкамі, спалуючы пачатак і канец народных выслоўяў і абмяркоўваючы іх значэнне. Усе былі задаволены вынікамі свае працы і яшчэ раз пераканаліся, якая багатая, непаўторная наша родная беларуская мова!
.jpg)
"Моўны турнір" у 8 "Б" класе.
Напачатку настаўнік, Ірына Вячаславаўна Варанецкая, пазнаеміла вучняў з гісторыяй узнікнення свята Дзень роднай мовы. Адбылася шчырая размова пра статус, лёс і перспектывы развіцця роднай мовы, у працэсе якой васьмікласнікі задумаліся над уласнымі адносінамі да нацыянальнай мовы і над неабходнасцю берагчы і шанаваць яе.
Пасля, падчас правядзення моўнага турніру, вучні праверылі свае веды і па фанетыцы, і па марфалогіі, і па словаўтварэнні. Выклікалі цікавасць у васьмікласнікаў заданні з фразеалагізмамі і прыказкамі. Мерапрыемства было пазнавальным і карысным для вучняў.
.jpg)
Конкурс чытальнікаў "Наша мова - пявучая, спеўная!”
Гэта быў неверагодны конкурс! Нашы вучні падарылі нам сапраўднае свята слова. З якой выразнасцю яны чыталі вершы класікаў і сучасных аўтараў: Янкі Купалы, Максіма Танка, Пімена Панчанкі, Георгія Каваленкі і інш. Кожнае выступленне было прасякнута любоўю да роднага слова, да нашай культуры, да Беларусі. Мы ўбачылі столькі талентаў, столькі шчырасці ў пранікнёных словах!
.jpg)
