Дзень роднай мовы
21.02.2025 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэты дзень асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы.
З гэтай нагоды ў нашай школе штогод праводзяцца святочныя мерапрыемствы. Сёння да свята была наладжана выстава-агляд «Да людзей з любоўю ідучы».
.jpg)
Самыя кемлівыя праверылі свае веды падчас правядзення моўнага турніру «Адкрываю… нанова беларускае роднае слова…».
.jpg)
Падчас правядзення мерапрыемстваў вучні праявілі эрудыцыю і актыўнасць, яшчэ раз упэўніліся ў тым, наколькі багатая і прыгожая, мілагучная і самабытная беларуская мова.