Міжнародны дзень роднай мовы 2024.

20.02.2024
Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы (International Mother Language Day).
    Гэта свята, абвешчанае 17 лістапада 1999 года на 30-й сесіі ЮНЕСКА, накіравана на заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, падтрымку нацыянальных моў і культур, захаванне нацыянальнай адметнасці і самабытнасці, забеспячэнне права кожнага чалавека карыстацца роднай мовай і спрыяе ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.
   З нагоды Дня роднай мовы сваю святочную праграму падрыхтавала і наша школа:
 
1.Святочнае прывітанне дарослых на пачатку дня!

Заклік да ўдзелу ў акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”.

2. Конкурс “Самае лепшае пажаданне сябру або выказванне на роднай мове”.

3. Віншаванне вучняў кожнага класа з Днём роднай мовы! Афармленне лісткоў пажаданняў мове, людзям, краіне.

4. Тэматычныя ўрокі “Дала мне маці гэту мову…” (настаўнікі 3-5 класаў).

5. Беларуская гасцёўня “Традыцыі беларусаў” – відэагадзіна для 6-7 класаў (заняткі ў бібліятэцы).

6. Відэаагляд “Беларуская самабытнасць і сучасны беларус” для 8-9 класаў (агляд відэаролікаў з педагогам-арганізатарам).

7. Заняткі ў групах “Займальныя хвілінкі” (выхавацелі).

Заклікаем усіх дарослых і вучняў прыняць актыўны ўдзел у святкаванні Дня роднай мовы!
поделиться в: