Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Падвядзенне вынікаў.

01.12.2023
У школе завяршыўся тыдзень беларускай мовы і літаратуры, на працягу якога вучні актыўна прымалі ўдзел у разнастайных мерапрыемствах, акцыях, віктарынах, конкурсах.
    Дзень першы – “Смак роднай мовы” - запрасіў вучняў прыняць удзел у акцыі “Рускай мове дай разгрузку ‒ размаўляй па-беларуску” і ў конкурсе Назаві па-беларуску”. За верны адказ хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі цукеркі. А знаўцы беларускай мовы з 6-х класаў прынялі ўдзел у мерапрыемстве “Моўны турнір”.
    Дзень другі. З вялікім задавальненнем і ахвотай вучні прынялі ўдзел у акцыі “Адкажы на пытанне – атрымай адзнаку”. Вучні сёмага і восьмага класаў  прадэманстравалі свае веды па роднай мове ў інтэлектуальным турніры “Моваведы”, а ўсе, хто жадае, маглі паспрабаваць свае сілы ў конкурсе паліглотаў.
    Трэці дзень тыдня запрасіў вучняў прыняць удзел у акцыі “Далучы далонь”. Хлопчыкі і дзяўчынкі на рознакаляровых далоньках пісалі пажаданні роднай Беларусі. Выказвалі любоў да Бацькаўшчыны і ўдзельнікі конкурсу малюнкаў “Пад сінім небам Бацькаўшчыны”.
    А для вучняў 7 класаў была праведзена гульня-віктарына “Мая Беларусь”.
    Чацвёрты дзень – “Дзень фальклору і этнаграфіі”. Для цікаўных і кемлівых былі прапанаваны заданне “Пазнай прадмет” і конкурс “Загадкі”.
    Вучні 5 і 6-х класаў спаборнічалі ў гульні “Скарбы роднага краю”.
    Апошні дзень тыдня “Паэзіі радок чароўны” прынёс асалоду аматарам паэзіі. Быў праведзены конкурс чытальнікаў “Пад зоркай Яўгеніі Янішчыц”, прысвечаны беларускай паэтэсе.
 
поделиться в: