Тыдзень беларускай мовы і літаратуры.
27.11.2023“Як ты дорага мне, мая родная мова!”
Менавіта пад такім дэвізам у нашай школе сёння пачаўся тыдзень беларускай мовы і літаратуры.
ПЛАН ПРАВЯДЗЕННЯ ТЫДНЯ.
Панядзелак
СМАК РОДНАЙ МОВЫ
- Адкрыццё тыдня.
- Акцыя “Рускай мове дай разгрузку ‒ размаўляй па-беларуску”.
- Для цікаўных: заданне “Назаві па-бе-ларуску”.
- Моўны турнір (6 класы).
Аўторак
ЗНАЎЦЫ РОДНАЙ МОВЫ
- Акцыя “Адкажы на пытанне ‒ атрымай адзнаку”.
- Для цікаўных: перакладзі на рускую мову.
- Для цікаўных: Конкурс паліглотаў.
- Інтэлектуальны турнір “Моваведы” (7, 8 класы).
Серада
РАДЗІМА Ў СЭРЦЫ МАІМ
- Прагляд на перапынках відэафільма “20 фактаў пра Беларусь” (кабінеты).
- Конкурсы фотаздымкаў і малюнкаў “Пад сінім небам Бацькаўшчыны”.
- Акцыя “Далучы далонь”.
- Гульня-віктарына “Мая Беларусь” (7 клас).
Чацвер
ДЗЕНЬ ФАЛЬКЛОРУ І ЭТНАГРАФІІ
- Для цікаўных: этнаграфічнае заданне “Пазнай прадмет”.
- Для кемлівых: конкурс “Загадкі”.
- Гульня “Скарбы роднага краю”(5 - 6 класы).
Пятніца
ПАЭЗІІ РАДОК ЧАРОЎНЫ
- Для цікаўных: “Літаратурная вікта-рына”.
- Конкурс чытальнікаў “Пад зоркай Яўгеніі Янішчыц”.
- Конкурс “Дэбют. Проба пяра”.