Гульня-практыкум “Правер сваю пісьменнасць”

09.09.2023
Адной з найважнейшых падзей у культурным жыцці рэспублікі з’яўляецца Дзень беларускага пісьменства, які традыцыйна адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня. Свята накіравана на беражлівае захаванне і развіццё духоўнай спадчыны краіны, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый, падтрымку літаратуры і кнігавыдання.
    Дзень беларускага пісьменства адзначаецца ў Беларусі з 1994 года. Мерапрыемствы традыцыйна праводзяцца ва ўсіх беларускіх населенных пунктах.
    Сёння, у рамках шостага дня школьнага тыдня, вучняў 5-6 класаў нашай школы запрасілі да сябе працаўнікі Высокаўскай дзіцячай бібліятэкі. Катоўская Наталля Уладзіміраўна і Хайлук Людміла Аляксандраўна іх падрыхтавалі і правялі вельмі цікавую гульню “Правер сваю пісьменнасць”.
    Нашы вучні змаглі паказаць свае веды, пазнаёміліся з кнігамі беларускіх пісьменнікаў, якія ёсць у гарадской бібліятэцы.
поделиться в: