Да Міжнароднага дня роднай мовы.

21.02.2024
У свеце існуюць шмат цудоўных моў. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, у нас яна беларуская.
   Міжнародны дзень роднай мовы пачаўся з урачыстага прывітання! На галоўным уваходзе школы вучні у нацыянальных касцюмах віталі дарослых, віншавалі іх са святам і дарылі буклеты "Мая мова пявучая, спеўная..."
    Пад час перапынкаў паміж урокаў Гаспадыня і яе памочнікі пераходзілі на розныя паверсі школы і заклікалі вучняў і дарослых прыняць удзел у конкурсе "Лепшае пажаданне сябру".
    Наступным этапам свята стала віншаванне вушняў кожнага класса, а таксама розных служб школы з Міжнародным днём роднай мовы.
 
    У рамках свята у 5 классе прайшоў урок роднай мовы "Дала мне маці гэту мову…”. Вучні даведаліся пра дзень 21 лютага, і чаму ён адзначаецца як свята роднай мовы. Паразважалі над паняццямі сям’я, малая Радзіма, Айчына. Працавалі ў групах,што спрыяла ўмацаванню сяброўства і калектывізму. Узбагачалі слоўнікавы  запасроднай мовы, првмалі ўдзел у гульнях. Вучні складалі выказванні пра прыроду, пажаданні сябрам, чыталі врешы на беларускай мове.
   З вучнымі 3 і 4 классаў быў праведены тэматычны ўрок “Дала мне маці гэтумову”. Дзеці чыталі вершы пра родную мову, складалі прыказкі,  спявалі песні, а таксама была праведзена гульня “Я ведаю родную мову”. Вучні з цікавасцю выконвалі заданні і набывалі новыя веды.
   Пасля дзённага адпачынку ў школьнай бібліятэцы для вучняў 7-х классаў была аргнізавана беларуская гасцёўня “Традыцыі беларусаў”. Пад час мерапрыемства дзеці даведаліся, што асаблівасці традыцыйнага жыцця беларусаў, іх гаспадарчай і культурнай дзейнасці як у люстэрку адбіліся ў беларускай мове, прымаўках і прыказках, вуснай народнай творчасці, творах пісьменнікаў, фальклоры.
    А вучні 8-х классаў сталі ўдзельнікамі відэаагляда “Беларуская самабытнасць і сучасны беларус”, пад час якога рабяты паглядзелі і абмеркалі наступныя відэаролікі: “Беларусь – мая радзіма”, “Сучасная Беларусь – якая яна” і іншыя.
    Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта.